Ілюстрацыйнае фота
Супрацоўнікі Воранаўскага РАУС устанавілі асобу 30-гадовага мужчыны, які 8 снежня ў лесе каля вёскі Янава забраў фоталавушку, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Жыхар Воранаўскага раёна прыехаў у лес на падводзе з мэтай набраць дроў. На адным з дрэў ён убачыў фоталавушку, залез на дрэва, зняў і забраў яе сабе.
На наступны дзень да мужчыны дайшлі чуткі, што яго шукае міліцыя. Вясковец вырашыў пазбавіцца ад лясной камеры і кінуў яе ў печ.
Мужчыну затрымалі супрацоўнікі Воранаўскага РАУС, а мясцовы райаддзел Следчага камітэта кваліфікавай яго дзеянні па артыкуле “Крадзеж”, адзначаецца ў паведамленні.