Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, загінуў адзін чалавек, канстатуе МНС
19 снежня ў 22.23 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у прыватным жылым доме ў Гродне.
У выніку ўзгарання пашкоджаны сцены, перакрыцці, закурадымлены сцены і столь у пакоях. У жылым пакоі на падлозе знойдзены мёртвым мужчына.
Прычына пажару выяўляецца.