Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
Вечарам 21 снежня выратавальнікам паступіла паведамленне, што на Малышчынскай вуліцы ў Гродне гараць два легкавікі маркі “Фольксваген”.
У выніку ўзгарання агнём былі знішчаны “Фольксваген-Пасат” 2010 года выпуску і “Фольксваген-Гольф” 1986 года выпуску. Яшчэ дзве машыны, якія стаялі пабач, “Лада” 2018 года выпуску і “Рэно” 2000 года выпуску, былі пашкоджаны.
Таксама агнём пашкоджана 10 квадратных метраў лакафарбавага пакрыцця сцяны сцпермаркета.
Прычына пажару высвятляецца.