Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, загінуў адзін чалавек, паведамляе МНС
Вечарам 24 снежня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Погіры Ашмянскага раёна.
У выніку ўзгарання знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць. У жылым пакоі знойдзены мёртвым гаспадар дома 1949 года нараджэння.
Прычына пажару высвятляецца.