Ілюстрацыйнае фота
Раніцай 26 снежня гарэў жылы дом на Школьнай вуліцы ў аграгарадку Першамайск Шчучынскага раёна. Пашкоджана маёмасць у пакоі, закурадымлены сцены і столь. У агні загінуў гаспадар дома 1959 года нараджэння.
Днём 26 снежня гарэў жылы дом на Нёманскай вуліцы ў горадзе Масты. У агні загінуў гаспадар дома 1957 года нараджэння. У пакоі пашкоджана маёмасць, закурадымлены сцены і столь.
Раніцай 26 снежня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Мерштуны Ваўкавыскага раёна. Там агнём знішчана маёмасць, пашкоджаны сцены і дах у доме. Да прыбыцця выратавальнікаў жыхары вёскі праз разбітае акно выратавалі з агню сына гаспадыні дома 1976 года нараджэння, які з тэрмічнымі апёкамі быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Ваўкавыскай раённай бальніцы.
Таксама днём 26 снежня здарыўся пажар у бытоўцы ў вёсцы Забердава Карэліцкага раёна. Агонь цалкам знішчыў бытоўку.
Прычыны пажараў высвятляюцца.