
Гарэла дача ў Гродзенскім раёне
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары — гарэлі дачы ў садовых таварыствах, загінуў адзін чалавек, паведамляе МНС

Пасля пажару
Вечарам 27 снежня цалкам згарэў дачны дом у садовым таварыстве «Татарка» каля вёскі Караліно ў Гродзенскім раёне.
28 снежня ў 04.41 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у дачным доме садовага таварыства «Ураджай» каля вёскі Тарусічы Гродзенскага раёна. Там агнём знішчаны дах, перакрыцці, маёмасць у доме і пашкоджаны сцены. Пры разборы завалаў выратавальнікі знайшлі на папялішчы цела мужчыны, асоба якога ўстанаўліваецца.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС