Наверх
Слоним
пасмурно
-3 °C
Зельва
пасмурно
-3 °C
Волковыск
пасмурно
-4 °C
Мосты
пасмурно
-4 °C
Дятлово
пасмурно
-4 °C
Барановичи
пасмурно
-3 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Гродне ў аварыі пацярпеў 64-гадовы кіроўца «Хонды»

29 декабря 2023 8:35
Поделиться:

Пасля ДТЗ у Гродне

Днём 27 снежня ў аператыўна-дзяжурную службу ДАІ паступіла паведамленне пра ДТЗ на скрыжаванні вуліц Перамогі і Арджанікідзэ ў Гродне, канстатуе рэсурс абласной ДАІ

Папярэдне ўстанавілі, што 64-гадовы кіроўца «Хонды» рухаўся з боку праспекта Янкі Купалы ў накірунку вуліцы Гарнавых і пры павароце налева на вуліцу Арджанікідзэ праявіў няўвагу і не прапусціў аўтобус МАЗ, які рухаўся прама.

У выніку сутыкнення 64-гадовы кіроўца «Хонды» атрымаў пералом рэбраў і іншыя пашкоджанні.

Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка, а Дзяржаўтаіспекцыя нагадвае, што пры павароце налева ці развароце кіроўца абавязаны ўступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца ў сустрэчным накірунку.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram