На месцы наезду ў Навагрудскім раёне
2 студзеня ў 18 гадзін на аўтадарозе Любча – Шчарсы адбыўся наезд на мужчыну 1955 года нараджэння, які ішоў па дарозе з роварам з крамы дамоў, канстатуе рэсурс абласной ДАІ
Пасля наезду
Кіроўца «Крайслера» ехаў у спадарожным накірунку і наехаў на мужчыну. Ровар быў абсталяваны катафотамі, а сам пешаход святлоадбівальнымі элементамі пазначаны не быў.
З месца ДТЗ пацярпелага з пераломам нагі даставілі ў мясцовую бальніцу.
ДАІ нагадвае пешаходам пра неабходнасць пазначаць сябе ў цёмны час сутак флікерамі падчас руху па краі праезджай часткі дарогі ці па абочыне, каб у кіроўцы быў шанец своечасова заўважыць пешахода.
Фота ДАІ