2 студзеня ў 11.47 мясцовы жыхар паведаміў выратавальнікам пра пажар у адной з кватэр пяціпавярховіка на вуліцы Францыска Скарыны ў Слоніме, канстатуе МНС
На месцы выратавальнікі выявілі, што гарыць кватэра на 4-ым паверсе. Байцы МНС арганізавалі эвакуацыю жыхароў з кватэр на пятым паверсе і пачалі тушыць пажар.
Высветлілася, што кватэра належыць 30-гадоваму слонімцу. Мужчына распавёў, што ён спаў і яго сваім мяўканнем разбудзіў дамашні кот. Калі гаспадар кватэры выйшаў з пакоя, то ўбачыў, што гарыць кухня. Спачатку ён спрабаваў самастойна патушыць агонь, а калі ўбачыў, што поспеху гэта не прыносіць, то выйшаў на балкон і пачаў чакаць выратавальнікаў.
Наступствы пажару
З вышэйшых кватэр выратавальнікі эвакуіравалі 7 чалавек, з іх 2 дзяцей. Медыцынскай дапамога жыхарам не спатрэбілася і пасля праветрывання яны вярнуліся ў свае кватэры.
Халадзільнік пасля пажару
Пагарэлец пры спробе самастойнага тушэння кватэры атрымаў тэрмічныя апёкі сярэдняй ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны ў раённую бальніцу.
Прычына пажару высвятляецца. Верагодна, што да ўзгарання прывяла неасцярожнасць пры паленні, адзначаецца ў паведамленні.
У 2023 годзе на пажарах у Гродзенскай вобласці загінулі 64 чалавекі, у большасці выпадкаў — з-за неасцярожнасці пры паленні, канстатуе рэсурс МНС.
Фота МНС
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».
О погоде в Гродненской области на 22-24 ноября рассказали синоптики.