Забіраюць пацярпелых у Воранаве
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся 3 пажары, 2 чалавекі выратаваны з агню і шпіталізаваны, паведамляе МНС
Гарэла кватэра ў Воранаве
Днём 3 студзеня гарэла кватэра на Савецкай вуліцы ў гарадскім пасёлку Воранава.
Наступствы пажару ў кватэры
Работнікі МНС выратавалі з агню гаспадыню кватэры і яе мужа, якія з атручваннем прадуктамі гарэння і тэрмічнымі апёкамі шпіталізаваны.
Ратуюць пацярпелых
У выніку пажару пашкоджана маёмасць на балконе і ў жылым пакоі, закурадымлены сцены і столь у кватэры.
Раніцай 3 студзеня на вуліцы Гастэла ў гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца гарэў легкавік. Агонь пашкодзіў прыборную панэль, салон і лабавое шкло аўтамабіля.
У гэты ж дзень ў аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна гарэла гаспадарчая пабудова. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцці і сцены ў будынку.
Прычыны пажараў высвятляюцца.