Наверх
Слоним
пасмурно
1 °C
Зельва
пасмурно
1 °C
Волковыск
небольшой снег
-0 °C
Мосты
небольшой снег
-1 °C
Дятлово
небольшой снег
-1 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

6 студзеня Слонімскі драмтэатр запрашае гледачоў на прэм’еру спектакля «Снежная Каралева»

5 января 2024 9:51
Поделиться:

Афіша спектакля

«Снежная Каралева» — старая казка для дзяцей і дарослых па матывах казкі Ганса Хрысціяна Андэрсэна ў п'есе тульскага драматурга Рагіма Мусаева, адзначаецца ў анонсе прэм'еры на сайце тэатра

«Снежная Каралева» — гэта музычная зімовая гісторыя пра сяброўства і адвагу, пра гонар і годнасць, пра веру ў агульначалавечыя і сямейныя каштоўнасці, пра нераўнадушша, узаемаразуменне, узаемапавагу ды гарачае сэрца, здольнае супрацьстаяць злу.

Герда — галоўная гераіня казкі — падарожнічае па сусветах, якія ствараюць добры і злы чараўнікі. Пабыўшы ў свеце дабра і зла, дзяўчынка імкнецца да адзінай мэты — выратаваць свайго блізкага сябра Кая. Снежная Каралева тут увасабляе ледзяное царства, якое існуе ў людзях, калі яны становяцца злымі і жорсткімі.

Кожны чалавек павінен прайсці шляхам Герды, каб, стаўшы дарослым, несці адказнасць не толькі за сваё жыццё і свой лёс, але і за лёс блізкіх і дарагіх людзей — пра гэта спектакль «Снежная Каралева» на сцэне Слонімскага драмтэатра, які паставіла рэжысёр Вікторыя Міхальчык.

У спектаклі заняты артысты Ігар Макараў, Сяргей Яўменаў (Уладзімір Навумік), Дзіяна Федасевіч, Багдан Клімаў, Наталля Шугай, Галіна Ерамейчык (Наталля Кліменка) і Надзея Ільчанка.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Кошт квітка 8 рублёў. Пачатак у 12.00.

Наш канал в Telegram