7 студзеня ў Зэльве
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной ДАІ
7 студзеня ў 12.00 на Савецкай вуліцы ў Зэльве да інспектараў ДАІ Слонімскага РАУС звярнулася сталая жанчына, якая патлумачыла, што ідзе з царквы дамоў і вельмі замерзла.
Інспектары падвезлі жанчыну дамоў на службовым аўтамабілі, за што тая была ім вельмі ўдзячная, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ