Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
Раніцай 7 студзеня ў гарадскім паёлку Радунь Воранаўскага раёна гарэў жылы дом. Агнём пашкоджаны перакрыцці ў доме.
Днём 7 студзеня гарэў прыватны гараж у вёсцы Гарэвічы Навагрудскага раёна. Там агнём пашкоджана маёмасць, перакрыцці, сцены і легкавік, які знаходзіўся ў гаражы.
8 студзеня ў 00.34 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Міжэрычы Зэльвенскага раёна. Агонь знішчыў маёмасць і дах у доме ды пашкодзіў сцены.
Прычыны пажараў высвятляюцца.