Пасля наезду ў Гродне 6 студзеня
Каля 11 гадзін 6 студзеня ў Гродне здарыўся наезд на жанчыну, якую з траўмамі даставілі ў бальніцу, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Устанавілі, што 47-гадовы кіроўца легкавіка «Фольксваген» рухаўся з гандлёвага цэнтра па праспекце Касманаўтаў і пры пад’ездзе да нерэгуляванага пешаходнага перахода не прапусціў пешахода, якая пераходзіла дарогу злева направа, у выніку чаго адбыўся наезд.
66-гадовую пенсіянерку з пераломам нагі і ударам у грудную клетку шпіталізавалі ў бальніцу.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка, а ДАІ заклікае кіроўцаў быць больш пільнымі пры пераездзе пешаходных пераходаў.
Фота ДАІ