За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся 4 пажары — гарэлі жылыя дамы вяскоўцаў, канстатуе МНС
Раніцай 8 студзеня гарэў жылы дом у вёсцы Конюхі Гродзенскага раёна. Агонь пашкодзіў дах і перакрыцці.
У гэты ж дзень выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Мінічы Свіслацкага раёна. Там агонь пашкодзіў перакрыцці і сцяну дома на плошчы 2 кв. м.
Таксама 8 студзеня гарэў жылы дом у вёсцы Засецце Дзятлаўскага раёна. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцці і сцены.
Раніцай 9 студзеня гарэў жылы дом у вёсцы Лаздуны Іўеўскага раёна. Агонь пашкодзіў перакрыцці і сцяну на плошчы 1 кв. м.
Прычыны пажараў высвятляюцца.