Тушаць папялішча хаты ў Карэліцкім раёне
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, два чалавекі загінулі, паведамляе МНС
На папялішчы
9 студзеня ў 7 гадзін раніцы выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Забердава Карэліцкага раёна. Дом быў цалкам знішчаны агнём. На месцы пажару знайшлі мёртвымі 82-гадова гаспадара і яго 80-гадовую жонку.
Вечарам 9 студзеня гарэў жылы дом на Дачнай вуліцы ў Гродне. Там агнём пашкоджаны сцены, перакрыцці і маёмасць у доме, закурадымлена столь.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС