Выбухнуў ацяпляльны кацёл у Мастоўскім раёне
10 студзеня ў 13.32 дыспечар хуткай дапамогі паведаміў выратавальнікам, што ў прыёмны пакой бальніцы з траўмамі, атрыманымі ад разрыву цвёрдапаліўнага катла, паступіў 73-гадовы жыхар вёскі Кульшычы, канстатуе МНС
Пасля выбуху
Як распавяла жонка пацярпелага, яе муж распаліў кацёл у прыбудове, а праз 5 мінут кацёл узарваўся.
Наступствы выбуху катла
Жанчына выклікала медыкаў, якія шпіталізавалі вяскоўца ў цяжкім стане з рознымі траўмамі.
У доме ад выбуху разбурана знешняя цагляная сцяна прыбудаванай кацельні, выбіты аконны блок.
Як мяркуюць спецыялісты, прычынай выбуху магла стаць адсутнасць цыркуляцыі вады ў сістэме ацяплення.
Фота МНС