Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
-3 °C
Зельва
облачно с прояснениями
-3 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
-5 °C
Мосты
переменная облачность
-5 °C
Дятлово
переменная облачность
-5 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
-3 °C
EUR 3.5911
USD 3.415
RUB(100) 3.3927
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі жылыя дамы, кватэра і гаспадарчая пабудова, адзін чалавек загінуў

14 января 2024 9:38
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся 4 пажары, 1 чалавек загінуў 2 выратаваны, паведамляе МНС

13 студзеня ў 12.28 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у аднапакаёвай кватэры на пятым паверсе шматпавярховіка на вуліцы Даватара ў Гродне. У выніку пажару загінула гаспадыня кватэры 1954 года нараджэння. Работнікі МНС выратавалі з агню з выкарыстаннем масак для дыхання жанчын 1936-га і 1938-га гадоў нараджэння.

14 студзеня ў 00.58 паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Шандары Ваўкавыскага раёна. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцці і маёмасць у доме. Падчас самастойнага тушэння пажару быў траўмаваны гаспадар кватэры 1964 года нараджэння, які быў шпіталізаваны з апёкамі 1,2 ступені.

Яшчэ адзін жылы дом гарэў раніцай 14 студзеня ў вёсцы Загор’е Карэліцкага раёна. Агонь пашкодзіў там дах, маёмасць і сцены ў доме. Падчас тушэння пжару атрымаў апёкі 1, 2, 3 ступені гаспадар дома 1980 года нараджэння, які быў шпіталізаваны.

Днём 13 студзеня гарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў аграгарадку Баруны Ашмянскага раёна. Агнём пашкоджаны дах і перакрыцці на плошчы 4 кв. метры.

Прычыны пажараў вывятляюцца.

Наш канал в Telegram