Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся 4 пажары, 2 чалавекі загінулі, паведамляе МНС
Раніцай 15 студзеня гарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў Скідзелі. Агонь пашкодзіў дах і перакрыцці ў будынку.
Таксама раніцай 15 студзеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра смерць мужчыны ў кацельнай аграгарадка Новы Двор Шчучынскага раёна. На загінулым было пашкоджана адзенне, згарэў раскладны ложак.
Вечарам 15 студзеня гарэў жылы дом у аграгарадку Крэва Смаргонскага раёна. Агнём пашкоджаны сцены, перакрыцці і маёмасць у доме.
У гэты ж вечар здарыўся пажар у жылым доме ў вёсцы Малое Барова Іўеўскага раёна. Агонь знішчыў дах, перакрыцці і маёмасць у доме, пашкодзіў сцены. Пад абломкамі будаўнічых канструкцый на падлозе ў жылым пакоі знайшлі мёртвым гаспадара дома.
Прычыны пажараў высвятляюцца.