Фото: "Культура Слонимщины"
19 студзеня вернікі святкуюць Хрышчэнне Гасподняе, а на Слонімшчыне ў вёсках Бярдовічы і Шышкі ў гэты дзень яшчэ і ладзяць абрад “Падсаджванне Каляды на дуб”, які сімвалізуе заканчэнне ўсіх калядных свят, як у народзе кажуць: “Святое хрышчэнне і Калядам прашчэнне”.
Фото: «Культура Слонимщины»
Фото: «Культура Слонимщины»
Разам з Галінай Уладзіміраўнай Захарчук, галоўным носьбітам і знаўцам мясцовых традыцый, народныя калектывы Слонімскага раённага цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў правялі рэканструкцыю гэтага знакамітага абраду.
Фото: «Культура Слонимщины»
Фото: «Культура Слонимщины»
Тут і знаёмая нам з маленства Козачка, і матыў любімай калядкі “Го-го-го, каза”, і сама баба Каляда, і пах святочнай кашы. А па цэнтры — вялікі дуб, як сімвал жыцця, што звязвае нас з небам.
Фото: «Культура Слонимщины»
Фото: «Культура Слонимщины»
Фото: «Культура Слонимщины»
Удзельнікі абрада прайшлі шляхам былых калядоўшчыкаў, што везлі да дуба маленькага хлопчыка і святочную кашу, каб ушанаваць вялікае свята Хрышчэння, папрасіць перад Богам заступніцтва на будучы год і багаты ўраджай, піша «Культура Слонімшчыны».
Читайте: Юные слонимские модели показали представление с ряжеными на шоу Christmas Fashion Show