Тушаць пажар у Воранаўскім раёне
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, адзін чалавек загінуў, паведамляе МНС
Гарэў жылы дом у Воранаўскім раёне
Ноччу 23 студзеня ў вёсцы Гудзелі Воранаўскага раёна гарэў жылы дом. Агнём знішчана маёмасць, перакрыцці і дах, пашкоджаны сцены дома. У агні загінула гаспадыня дома 1956 года нараджэння.
У агні загінула гаспадыня дома
Раніцай 22 студзеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне легкавіка «Аўдзі А 6» на стаянцы каля шматпавярховіка на вуліцы Талстога ў Лідзе. У выніку ўзгарання знішчана абсталяванне маторнага адсека і салона аўтамабіля.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС