Каля Гродна 24 студзеня бус збіў жанчыну
24 студзеня каля 11 гадзін на трасе М-6 каля Гродна 43-гадовы кіроўца буса «Пежо» наехаў на жанчыну-пешахода, якая пераходзіла праезджую частку дарогі злева направа, паведамляе абласная ДАІ
Пацярпелую шпіталізавалі ў рэанімацыю з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Асоба жанчыны пакуль не ўстаноўлена. Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
ДАІ заклікае кіроўцаў і пешаходаў быць больш уважлівымі і асцярожнымі на дарогах.
Фота ДАІ