Патушылі машыну
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
Днём 24 студзеня на стаянцы ў вёсцы Солы Смаргонскага раёна загарэўся легкавік. У выніку ўзгарання пашкоджана лабавое шкло і лакафарбавае пакрыццё машыны.
Прычына пажару высвятляецца.
Фота МНС