Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар і адзін чалавек памёр ад атрыманых раней апёкаў, паведамляе МНС
Раніцай 26 студзеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што ў бальніцы памёр мужчына 1958 года нараджэння, траўмаваны на пажары ў Воранаве трэцяга студзеня.
Вечарам 26 студзеня на Сонечнай вуліцы ў Лідзе гарэў легкавік «Citroen-C5» 2009 года выпуску. Агнём пашкоджаны элементы кузава, багажнае аддзяленне, маторны адсек і салон аўтамабіля.
Прычына пажару высвятляецца.