Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
27 студзеня ў 11.35 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне легкавіка ў Слоніме. У выніку пажару легкавік знішчаны. Таксама пашкоджана маёмасць, закурадымлены сцены і столь у гаражы, дзе стаяў легкавік.
Вечарам 27 студзеня гарэў легкавік у Дзятлаве. У выніку ўзгарання агнём пашкоджаны салон і лакафарбавае пакрыццё машыны.
Ноччу 28 студзеня гарэў вагон-бытоўка ў Гродне. Агнём пашкоджана маёмасць, закурадымлены сцены і столь у бытоўцы.
Прычыны пажараў высвятляюцца.