Дапамаглі кіроўцу на дарозе
Каля гадзіны ночы 28 студзеня інспектары ДАІ слонімскай міліцыі дапамглі кіроўцу грузавіка, які патрапіў у складаную сітуацыю на аўтадарозе Р-99 Баранавічы – Пагранічны – Гродна, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
У грузавіку парваўся патрубак і скончылася паліва, таму кіроўца не мог працягнуць рух.
Інспектары ДАІ падвезлі мужчыну па паліва да бліжэйшай запраўкі, а таксама дапамаглі ліквідаваць паломку.
У выніку кіроўца працягнуў рух.
Фота ДАІ