Падчас сустрэчы з бацькамі ў Слонімскім каледжы
Каб нагадаць дарослым пра неабходнасць навучаць сваіх дзяцей, як патрэбна дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях, выратавальнікі наведалі бацькоўскі сход у Слонімскім дзяржаўным каледжы, канстатуе рэсурс МНС
Бацькам распавялі пра новую інфармацыйную кампанію «Будзь побач з дзіцём!». Увага бацькоў была акцэнтавана на тым, што менавіта дарослыя павінны зберагчы дзяцей ад бяды і навучыць іх жыццёва важным правілам.
Выратавальнікі навучылі дарослых алгарытму выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння і парэкамендавалі бацькам устанавіць у жылых пакоях аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Акрамя набытых ведаў, бацькі атрымалі ад выратавальнікаў наглядна-выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай тэматыкі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС