Гарэла хата ў Пагарэлцы
За апошнія суткі ў Гродзенскй вобласці здарыліся два пажары, выратаваны два чалавекі, паведамляе МНС
Наступствы пажару
Днём 31 студзеня ў вёсцы Пагарэлка Карэліцкага раёна гарэла жылая хата. Агнём пашкоджана маёмасць, перакрыцці і дах. У выніку спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка выратаваны гаспадар хаты і яго сын.
Пасля пажару ў Пагарэлцы
Яшчэ адна жылая хата гарэла ў Вакзальным завулку ў Мастах вечарам 31 студзеня. Там агонь пашкодзіў маёмасць і перакрыцці ў хаце.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС