Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, траўмаваны адзін чалавек, паведамляе МНС
Раніцай 2 лютага выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылой хаце ў гарадскім пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна.
У выніку ўзгарання знішчаны дах, пашкоджаны сцены, перакрыцці і маёмасць у хаце. У агні пацярпеў гаспадар жытла.
Прычына пажару высвятляецца.