Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, канстатуе МНС
4 лютага ў 20.21 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Сачыўляны Дзятлаўскага раёна — гарэла гаспадарчая пабудова.
У выніку ўзгарання знішчаны дах і перакрыцці, пашкоджаны сцены будынка.
Прычына пажару высвятляецца.