На месцы наезду на пешахода ў Ваўкавыскім раёне
Наезд здарыўся на аўтадарозе Р-78 Алекшыцы – Ваўкавыск – Поразава – Пружаны 4 лютага ў 07.50, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
49-гадовы кіроўцы «Рэно» рухаўся з боку Ваўкавыска ў накірунку вёскі Яцвезь і наехаў на 22-гадовага пешахода, які ішоў у спадарожным кірунку па праезджай частцы дарогі.
У выніку ДТЗ пешаход атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу.
Хлопец не быў пзначаны на дарозе святлоадбівальнымі элементамі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ