Лабавое сутыкненне ў Свіслацкім раёне 6 лютага
Каля 9 гадзін раніцы 6 лютага адбылося смяротнае ДТЗ ў вёсцы Манчыцы Свіслацкага раёна, паведамляе абласная ДАІ
Смяротнае ДТЗ у Свіслацкім раёне
56-гадовая кіроўца “Аўдзі” на закругленні дарогі каля дома 40А не ўлічала ўмовы надвор’я і дарожныя асаблівасці, не справілася з кіраваннем, выехала на паласу сустрэчнага руху і дапусціла лабавое сутыкненне з сустрэчным аўтобусам “МАЗ”, якім кіраваў 44-гадовы мужчына.
У выніку ДТЗ кіроўца легкавіка загінула на месцы, а яе пажарырку, якая знаходзілася на пярэднім сядзенні, з цяжкімі траўмамі даставілі ў бальніцу.
І кіроўца, і пасажыр “Аўдзі” не былі прышпілены пасамі бяспекі, адзначаецца ў паведамленні.
Па факце гэтага ДТЗ прызначана праверка.
Фота ДАІ