Гарэла кватэра ў Гродне
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
6 лютага ў 22.30 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у трохпакаёвай кватэры на пятым паверсе сяміпавярховіка на вуліцы Курчатава ў Гродне.
У выніку ўзгарання знішчана маёмасць у пакоі, закурадымлены сцены і столь у кватэры.
Работнікі МНС выратавалі 8 чалавек (у тым ліку двое дзяцей), якіх у масках для дыхання спусцілі па леснічным маршы, 5 чалавек эвакуіравалі.
У агні пацярпелі гаспадыня кватэры і яе муж, якія былі шпіталізаваны ў бальніцу.
Прычына пажару высвятляецца.
Фота МНС