Гарэла кватэра ў Воранаўскім раёне
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, 1 чалавек выратаваны, паведамляе МНС
7 лютага ў 22.14 выратавальнікам паступіла паведамленне, што ў вёсцы Цялежышкі Ашмянскага раёна гарыць жылая хата. У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцці і маёмасць у хаце, пашкоджаны сцены.
8 лютага ў 00.18 выратавальнікам паведамілі пра пажар у г.п. Радунь Воранаўскага раёна — гарэла кватэра. Там агнём пашкоджана маёмасць у кватэры, закурадымлены сцены і столь. З агню выратаваны пацярпелы падчас пажару мужчына 1976 года нараджэння, які шпіталізаваны.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС