Ілюстрацыйнае фота
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
У пачатку студзеня 23-гадовай жыхарцы Навагрудка ў сацыяльнай сетцы ВК напісаў незнаёмы, які пагражаў распаўсюдзіць яе інтымныя фотаздымкі, калі тая не перавядзе яму 500 рублёў.
Дзяўчына не паддалася на ўгаворы зламысніка і паведаміла пра вымагальніцтва ў Навагрудскі РАУС.
Падчас праверкі ўстанавілі, што доступ да фотаздымкаў зламыснік атрымаў шляхам узлому старонкі мужа пацярпелай.
Па атрыкуле «Вымагальніцтва» супраць невядомага зламысніка ўзбуджана крымінальная справа. Яго асоба ўстанаўліваецца. Санкцыі артыкула прадугледжваюць да 5 гадоў пазбаўлення волі, адзначаецца ў паведамленні.