Легкавік "Аўдзі" пасля наезду
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной ДАІ
12 лютага каля 19.00 на аўтадарозе Воранава – Навіянка – Утканы 32-гадовы кіроўца легкавіка «Аўдзі-100» ехаў з боку вёскі Навіянка ў бок Воранава і наехаў на пешахода, які ішоў у сустрэчным накірунку бліжэй да сярэдзіны праезджай часткі дарогі.
У выніку ДТЗ 48-гадовы мужчына атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
Пешаход не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ