У Дзераўной на Слонімшчыне гарэла кватэра
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
Наступствы пажару ў кватэры
14 лютага ў 10.30 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у кватэры ў аграгарадку Дзераўная Слонімскага раёна.
У выніку ўзгарання агнём пашкоджана маёмасць, закурадымлены сцены і столь у кватэры.
Прычына пажару высвятляецца.
Фота МНС