Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
17 лютага ў 05.42 выратавальнікам паведамілі пра загаранне пагрузчыка ў вёсцы Скоржыкі Шчучынскага раёна. У выніку пажару агнём пашкоджаны маторны адсек і кабіна пагрузчыка.
Днём 17 лютага гарэла жылая хата ў аграгарадку Крэва Смаргонскага раёна. У выніку пажару пашкоджана маёмасць, закурадымлены сцены і столь у хаце.
18 лютага ў 01.41 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у прыватнай лазні ў вёсцы Дзянісава Дзятлаўскага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджаны перакрыцці, закурадымлены сцены і столь у лазні.
Прычыны пажараў вывятляюцца.