Ілюстрацыйнае фота
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
У Воранаўскі РАУС звярнуўся 36-гадовы мясцовы жыхар, які распавёў, што стаў ахвярай махляркі. Па просьбе 35-гадовай знаёмай ён аформіў на сябе крэдыт на суму звыш 4000 беларускіх рублёў для набыцця мабільнага тэлефона. Жанчына абяцала спраўна ўсё аплочваць і некаторы час сапраўды плаціла па крэдыту, але потым плаціць перастала.
Калі атрымальніку крэдыта пачалі тэлефанаваць з банка, ён спачатку звярнуўся па тлумачэнні да знаёмай, тая зноў абяцала хутка ўнесці аплату, але так гэтага і не зрабіла. Тады мужчына звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.
Супраць жанчыны ўзбудзілі крымінальную справу за махлярства, ёй пагражае да трох гадоў зняволення, адзначаецца ў паведамленні.