Пра гэта паведамляе абласная ДАІ
19 лютага ў 16.50 на першым кіламетры аўтадарогі Р-44 Гродна – Ружаны – Івацэвічы для праверкі дакументаў мнспектары ДАІ спынілі легкавік «Рэно» і выявілі, што 35-гадовы кіроўца восенню мінулага года быў пазбаўлены правоў кіравання за парушэнне правілаў абгону.
Мужчыну ад кіравання адхілілі, машыну даставілі на штрафстаянку. На кіроўцу склалі адміністрацыйны пратакол, і цяпер яму пагражае штраф ад 5 да 20 базавых адзінак, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ