На месцы наезду
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной ДАІ
На пераходзе ў Лідзе
21 лютага ў 16.10 кіроўца легкавіка «Таёта» паварочваў з вуліцы Міцкевіча на праспект Перамогі ў Лідзе і наехаў на жанчыну-пешахода, якая пераходзіла дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе. Абое рухаліся на дазвлольнае зялёнае святло светлафора.
У выніку наезду 76-гадовая пенсіянерка з траўмамі рознай ступені цяжкасці была дастаўлена ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ