Ілюстрацыйнае фота
Паводле заканадаўства, продаж крыптавалюты адносіцца да прадпрымальніцкай дзейнасці, якая павінна быць аформлена належным чынам. Аднак 24-гадовы вясковец зарэгістраваны як ІП не быў, ажыццяўляў незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць з крыптавалютай і атрымаў ад гэтага прыбытак у 30 тысяч рублёў. У снежні і студзені хлопец прадаваў розныя крыптавалюты, а таксама абменьваў іх на наяўныя грошы.
На крыптавалютчыка склалі адміністрацыйны пратакол. Цяпер яго чакае штраф ад 20 да 50 базавых адзінак з канфіскацыя да 100% сумы прыбытку, атрыманай ад незаконнай дзейнасці, інструментаў і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння ці без канфіскацыі.
Каб займацца з крыптавалютай, патрэбна аформіць ІП ды праводзіць аперацыі праз афіцыйныя платформы, якія, напрыклад, зарэгістраваны ў Парку высокіх тэхналогій, адзначаецца ў паведамленні.