Акцыя выратавальнікаў у Дзеравянчыцкай пачатковай школе
Падчас акцыі
Дарослыя і дзеці з дапамогай вуды «вылаўлівалі» пытанні па бяспецы жыццядзейнасці, на якія шукалі адказы разам з прадстаўніком МНС.
Што рабіць, калі праваліўся пад лёд? Дзе можна катацца на каньках? — на гэтыя і іншыя пытанні адказвалі на занятках у школе ў той дзень вучні і іх бацькі.
Школьнікі на практыцы траніраваліся выклікаць выратавальнікаў па нумарах 101 і 112, вывучалі пяць крокаў выратавання пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.
Дарослым інспектар МНС распавяла пра інфармацыйную кампанію «Будзь побач з дзіцём!» і нагадала пра тое, як важна ведаць бацькам, што робіць і дзе знаходзіцца іх дзіця.
Падчас сустрэчы дарослыя і дзеці паўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, атрымалі падарункі і прызы ды паглядзелі навучальны мультфільм.
Фота МНС