Легкавік "Кіа" павіс на светлафоры ў Гродне
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Каля 17 гадзін 4 сакавіка на скрыжаванні вуліц Горкага і Курчатава ў Гродне легкавік «Кіа» павіс на дарожным светлафоры.
Устанавілі, што 26-гадовы кіроўца рухаўся па вуліцы Курчатава з боку вуліцы Дзяржынскага і збіраўся павярнуць на вуліцу Горкага, але ў нейкі момант не справіўся з кіраваннем, заехаў на раздзяляльную паласу, потым на рэгуляваны пешаходны пераход і сутыкнуўся з светлафорам.
У ДТЗ ніхто не пацярпеў. Кіроўца і пасажырка былі прышпілены пасамі бяспекі, якія ў гэтай сітуацыі дапамаглі знізіць рызыку атрымання траўмаў, адзначаецца ў паведамленні.
ДАІ заклікае кіроўцаў выконваць хуткасны рэжым і быць асцярожнымі на дарогах.
Фота ДАІ