Падчас праверкі на мехдвары
Пад асаблівым кантролем знаходзяцца фізічны стан работнікаў, тэхнічнае ўмацаванне мехдвароў, захаванне гаруча-змазачных матэрыялаў і іншай маёмасці сяльгаспрадпрыемстваў, а таксама транспартная дысцыпліна.
Алкатэстар не адпавядаў наяўным дакументам
Рэйдавыя групы УУС выязджаюць правяраць гаспадаркі. У мінулы аўторак такая праверка адбылася ў гаспадарках Карэліцкага раёна. У сяльгаспрадпрыемстве ў вёсцы Палуж’е не ажыццяўляўся прапускны рэжым, і на тэрыторыю мехдвара мог зайсці і заехаць хто заўгодна, а таксама там меліся нязначныя пашкоджанні плоту. Таксама алкатэстар, якім правяраецца фізічны стан работнікаў, не адпавядаў наяўным дакументам.
Трактар на збочыне без тэхагляду
У саміх Карэлічах на збочыне дарогі стаяў не замкнёны трактар мясцовай ЖКГ, а механізатар пайшоў на абед. Акрамя таго, трактар не прайшоў тэхагляд.
Праверка на полі
Па выеўленых парушэннях будуць вынесены прадпісанні па ліквідацыі прычынаў і ўмоў, якія ім садзейнічаюць.
У гэтым годзе міліцыя вывучыла тэхнічную умацаванасць на 255 аб’ектах аграпрамысловага комплексу вобласці. Сярод парушэнняў фігуруюць ненадзейнае захоўванне тавара-матэрыяльных каштоўнасцяў ды адсутнасць вартавой аховы і відэаназірання. Таксама на працоўных месцах былі затрыманы 85 нецвярозых работнікаў — у асноўным жывёлаводы і вартаўнікі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС