За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
7 сакавіка ў 15.08 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне легкавіка «Аўдзі-80» у двары прыватнай жылой хаты ў вёсцы Вялікая Угрынь Зэльвенскага раёна. У выніку агонь цалкам знішчыў машыну.
Вечарам 7 сакавіка ў вёсцы Кайшоўка Карэліцкага раёна гарэла жылая хата. Агнём пашкоджана перакрыцце на плошчы 1 квадратны метр.
Таксама позна вечарам 7 сакавіка гарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў вёсцы Купіск Навагрудскага раёна. Агнём знішчаны дах будынка.
Прычыны пажараў высвятляюцца.