За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
Днём 8 сакавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Загор’е–Сянненскае Навагрдскага раёна — гарэла гаспадарчая пабудова. У выніку пабудова цалкам згарэла.
9 сакавіка ў 04.45 выратавальнікам паведамілі пра пажар у дачным доме ў вёсцы Пагарэлка Карэліцкага раёна. У выніку ўзгарання знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджана маёмасць у доме.
Прычыны пажараў высвятляюцца.