Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, загінуў 1 чалавек, паведамляе МНС
9 сакавіка ў 05.35 выратавальнікам паведамілі пра пажар у гаспадарчай пабудове ў вёсцы Саннікі Гродзенскага раёна. У выніку ўзгарання пабудова знішчана агнём, а на пажарышчы знайшлі мёртвым мужчыну.
Таксама раніцай 9 сакавіка на вуліцы Шубіна ў Лідзе гарэў грузавы фургон. Агнём знішчана кабіна і маторны адсек грузавіка.
10 сакавіка ў 02.30 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у гаспадарчай пабудове на тэрыторыі прыватнага домаўладання на Азёрскай шашы ў Гродне. У выніку ўзгарання пабудова цалкам знішчана агнём.
Прычыны пажараў высвятляюцца.