На месцы наезду на раварыста ў Астравецкім раёне
Аварыя з удзелам раварыста адбылася ў Астравецкім раёне каля 13 гадзін 8 сакавіка, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Устанавілі, што раварыст рухаўся па аўтадарозе пад’езд да мяжы Літоўскай Рэспублікі ад аўтадарогі Р-48 і збіраўся павярнуць налева на гравейку ў лес. У гэты момант у сустрэчным накірунку рухаўся легкавік «Фольксваген», які наехаў на раварыста.
У выніку ДТЗ 66-гадовы кіроўца двухколкі атрымаў сур’ёзныя траўмы і патрапіў у рэанімацыю мясцовай бальніцы.
ДАІ заклікае раварыстаў не парушаць ПДР і быць уважлівымі на дарогах.
Фота ДАІ