Ілюстрацыйнае фота
12 сакавіка каля 11 гадзін на Палявой вуліцы ў Астраўцы адбыўся наезд на пешахода, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
32-гадовы кіроўца легкавіка БМВ каля дома №17 падчас руху заднім ходам наехаў на 43-гадовую жанчыну-пешахода, якая ішла па тратуары.
У выніку ДТЗ жанчына атрымала пералом вісочнай косці і была дастаўлена ў мясцовую бальніцу.
Па факце гэтага здарэння прызначана праверка.